Общество

Кацярына Шуст, Новы час

Хачу служыць у беларускiм войску!

Жаночыя развагі пра мужчынскія справы.

Фота TUT.BY

Сёлета ў нашай краiне змянiлася заканадаўства што да тэрмiновай службы ў войску. Новы дакумент прымаўся на найвышэйшым узроўнi. А яго папярэднi разгляд у парламенце суправаджаўся бурлiвымi публічнымі дыскусiямi.

Грамадства раз’юшана супрацiўлялася лiквiдацыi паўторнай адтэрмiноўкi ад войска пры навучанні ў ВНУ. Чыноўнікі нягегла выпраўдвалiся, маўляў, хлопцаў i так мала, а тыя, што вучацца, толькi для таго i вучацца, каб у войску не служыць.

Апошнi такi ажыятаж вакол беларускага войска я памятаю толькi ў звязку з сумным лёсам салдата Аляксандра Коржыча. Тады чакалася i верылася, што з праблемай дзедаўшчыны, пра якую казалi даўно i заўжды, нарэшце дадуць рады, пачнуць рабiць хоць нейкiя крокi для паляпшэння сiтуацыi.

Яно i не дзiўна, што маладыя людзi робяць што заўгодна, каб не трапiць туды, дзе яны могуць загiнуць зусiм не ў вайсковы — у мiрны час. Але нашыя ўлады зрабiлi наадварот.

I кiнулiся прэстыж беларускага войска падвышаць не дабраахвотна, а прымусова — то-бок, так, як яны заўжды i «выхоўваюць» у нас патрыятызм, гонар i адданасць краiне. «Прымусiм цябе радзiму любiць, сынок, i не на лекцыях, а ў ботах».

Мне б на iх месцы было б вельмi сорамна. Гэта ж якая ганьба на ўласную галаву вось так публiчна вызнаваць, колькi шмат людзей сёння ўсiмi магчымымi спосабамi iмкнуцца пазбегнуць службы ў войску — i, адпаведна, вызнаваць яго, гэтага войска, такi завоблачны антырэйтынг, антыпрэстыж. I яны не могуць даць з гэтым рады!

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(14)