Выстава World Press Photo 2017 — у Мінску
Самыя яскравыя здымкі найважнейшых падзеяў з усяго свету будуць даступныя для прагляду штодня 4–24 траўня.

Выстава міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі World Press Photo 2017 будзе арганізаваная ў Мінску ў траўні. Пра гэта паведамляецца на старонцы прасторы ЦЭХ у фэйсбуку, якая традыцыйна прыме ў сябе выставу.
«Прастора ЦЭХ рада абвесціць, што мы сёлета зноў прымаем выставу міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі WorldPressPhoto 2017! Самыя яскравыя здымкі найважнейшых падзеяў з усяго свету будуць даступныя для прагляду штодня 4–24 траўня з 12:00 да 21:00 па адрасе Кастрычніцкая, 16. Уваход 5 рублёў (2,5 ільготны)», — гаворыцца ў паведамленні.
Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Читайте еще
Избранное