«Выселілі з інтэрнату за палітычныя погляды, але знайшоў у сабе сілы, каб ісці далей. I няхай яны ўсе зайздросна глядзяць, як мне добра»
«Салідарнасць» спытала ў студэнтаў, якія вучацца ў розных гарадах Беларусі, чым ім запомніўся 2023 год і якія ў іх планы на будучыню. Усе імёны герояў зменены.
«У гэтым годзе ратавала наяўнасць візы»
Самым пазітыўным у гэтым годзе для Марыі былі вандроўкі і сустрэчы з сябрамі, а самым сумным — праблемы са здароўем.
— Мой асабісты інсайт 2023 года — гэта тое, што я павінна быць мабільнай і вучыцца зарабляць грошы не па сваёй спецыяльнасці. Бо, знаходзячыся ў цяперашняй Беларусі, я не бачу тут сваю будучыню: як я змагу рэальна прымяняць свае веды і быць сумленным праваабаронцам. Гэта тая рэальнасць, з якой я ўжо сутыкаюся, і гэта маё вялікае расчараванне.
Тое, што ратавала ў гэтым годзе — гэта наяўнасць візы. Вандроўкі — гэта як глыток свежага паветра. Неверагодным было ўбачыць сваіх сяброў, знаёмых-палітвязняў, якія выйшлі на свабоду, сустрэць новых людзей.
З сумнага ў гэтым годзе быў мой стан здароўя. Жыццё ў Беларусі дае адбітак на нервовую сістэму, а тая, у сваю чаргу, на здароўе. А лекі даволі дарагія і іх мала.
Таксама сумнае, прызнаецца Маша, вялікая пустэча ў душы і серцы з-за таго, што шмат хто з блізкіх людзей з’язджае з Беларусі.
— З-за гэтага мне вельмі адзінока. Зараз у мяне ёсць таксама сябры з ўніверсітэта, але я разумею, што пасля сканчэння мы, хутчэй за ўсё, раз’едземся.
Планы на будучыню ў студэнткі розныя. Яна разглядае варыянты застацца жыць у Беларусі і з’ехаць за мяжу.
— Зараз я пачала вывучаць код (праграмісцкі — С.) і працаваць рэпетыркай па ангельскай мове: мне патрэбны грошы, бо з’ехала ад бацькоў. І я разумею, што ў Беларусі трэба развіваць прыватны сектар ці працаваць на сябе, бо толькі так можна быць больш-менш свабодным і мець грошы. Малаверагодна, што я пайду і мяне возьмуць у дзяржаўны сектар.
Таму сваю будучыню я бачу ў Беларусі толькі з добрым заробкам і магчымасцю вандраваць.
Але ж больш я зараз бачу сябе за мяжой, бо мне б хацелася набрацца міжнароднага вопыту ў гуманітарным і крымінальным праве, каб быць якаснай праваабаронцай.
У Беларусі мне робіцца больш страшна: на мяжы праводзяць размовы, ва ўніверы звальняюць выкладчыкаў, праводзяць ідэалагічныя сустрэчы, просяць скідвацца на метадычкі.
Хутка дэпутацкія выбары, напэўна, будуць праводзіць розныя размовы — гэта пастаянны ціск. То бок хапае момантаў, якія ўскладняюць жыццё.
А яшчэ не за гарамі 2025 год (у ім адбудуцца прэзідэнцкія выбары — С). У гэтым годзе я яшчэ і выпускаюся з універсітэту. Ёсць адчуванне, што нават не па сваім вялікім жаданні я буду вымушана хаця б часова з’ехаць, і мяне турбуе, ці не пабаюся я вяртацца назад.
«В последнее время задумалась о быстротечности»
Кристине 19 лет. Девушка рассказывает, что 2023 год был для нее «стабильным». Студентка обзавелась новыми знакомствами и делает успехи в учебе.
— Из того, что меня волнует — это приближающаяся сессия. Я также в последнее время начала думать о быстротечности: кажется, только вчера была школьницей, а уже учусь на третьем курсе. Меня это настораживает: кажется, моя жизнь пройдет быстро и мимо меня.
После окончания университета собеседница планирует преподавать географию в школе в небольшом региональном городе. Но у нее есть ощущение, что спустя годы ей это надоест и она кардинально сменит профессию.
Сближение с одногруппниками, налаживание семейных отношений, но большая нагрузка в университете
Вероника ровесница Кристины. Уходящий год студентка описывает как «неплохой» — благодаря летней практике она ближе познакомилась с одногруппниками, что позволило им подружиться, университет предоставил неплохие условия для проживания в общежитии, а также в этом году у Вероники случилось первое самостоятельное путешествие.
— Из положительного также то, что я начала разбираться с непониманием в своей семье. Из грустного — пришлось бросить рисование из-за нагрузки в университете. Также было немало стресса, из-за чего началась бессонница.
Сейчас студентка активно готовится к сдаче сессии. Вопросы учебы ее и волнуют в первую очередь:
— Сейчас у нас меняют программу на старую. Из-за этого вводятся другие предметы, которые раньше изучали на год позже или не изучали вовсе. Не нравится, что очень много предметов не по специальности, а зачеты по ним сложнее, чем на основных дисциплинах. Смущает и методика преподавания: преподавателям нужно, чтобы все было как под копирку, слово в слово по определениям, своими словами говорить нельзя.
Также меня волнует стипендия: студенты со средним баллом шесть получают 126 рублей, а с баллом 9-10 — чуть больше 150. Однако, чтобы учиться на отлично, надо делать очень много: преподаватели ставят такие оценки, если ты знаешь, как они. Стимула так стараться ради 30 рублей нет.
Несмотря на это, будущая профессия девушке нравится. Планов на будущее Вероника не строит: разве что после окончания университета устроиться по специальности и развиваться.
«Уладкаваўся на новую працу, стаў вядомым выканаўцам»
Цімафей вучыцца на другім курсе. У гэтым годзе студэнт намагаўся добра вучыцца, працаваць, ды яшчэ і прымаць удзел у розных актыўнасцях ва ўніверсітэце. Але ў наступным годзе, прызнаецца хлопец, верагодна, трэба будзе нечым ахвяраваць.
— Мой 2023 год можна параўнаць з шаленствам. Мяне звольнілі з працы ва ўніверсітэце за палітычныя погляды і выселілі з інтэрнату праз тое ж самае. Але, не гледзячы на непрыемныя і вельмі цяжкія моманты, я знайшоў у сабе сілы, каб ісці далей і даказаць усім, што я магу жыць, што я жывы чалавек, і няхай яны ўсе зайздросна глядзяць, як мне без іх добра.
Я ўладкаваўся на новую працу і адчуваю сябе тут нашмат утульней, бо то праца з людзьмі, і ёсць адчуванне, што ты патрэбны і робіш патрэбныя рэчы.
Таксама ў гэтым годзе я прысвяціў шмат часу свайму хобі і стаў вядомым выканаўцам сярод вялікага кола людзей. Мне вельмі прыемна чуць, адчуваць і бачыць рэакцыю і водгукі на сваю творчасць.
Хлопец прызнаецца, што моцна хвалюецца за 2024 год:
— Бо там выбары, а за імі і зачыстка ўсіх палітычна непатрэбных людзей. Вельмі не хочацца трапіць пад пераслед і апынуцца ў турме.
Па гэтай прычыне Цімафей не будуе планаў на будучыню.
«Большая перемена в моей жизни — поступление»
Ксюша — первокурсница столичного университета, поэтому 2023-й запомнился ей прежде всего поступлением, благодаря которому случились новые знакомства.
— В академии есть плюсы и минусы. Из плюсов — грамотные преподаватели с хорошим педагогическим опытом и адекватным отношением к студентам. Из минусов — расписание учебы, а также идеология, которая вызвала волнение и несогласие с моими личными убеждениями.
В этом году студентка немного беспокоилась о высоких ценах на учебу и «жизнь в целом». Ксюша также признается, что побаивается строить планы и цели на будущее:
— Сейчас я много думаю о своей профессии. Конечно, мне бы хотелось работать по специальности в месте с перспективами. Если я найду такое в Беларуси, то останусь жить и работать здесь. Но я также рассматриваю возможность переезда в другую страну, если это будет необходимо для моего профессионального роста.
«Упершыню пабываў у Мінску, ледзь не расстаўся з каханай»
Алег вельмі коратка апісвае, чым запомніўся яму адыходзячы год:
— Год быў вельмі шчодры на падзеі, было шмат добрага, але і гэтак жа шмат дрэннага. Напрыклад, я не змог выйсці на стыпендыю на летняй сесіі і ледзь не расстаўся са сваім каханнем. На летніх вакацыях араў на лясгасе за капейкі, якія выдаткаваў на рыхтоўлю да новага семестра.
Але ў гэтым годзе я таксама ўпершыню пабываў у Мінску: у брата на працы і ў любых месцах сваёй дзяўчыны. Вось гэтым мне і запомніўся мой 2023 год.
Читайте еще
Избранное