Общество

Сяргей Кайко, Новы час

Выратаваць баявога Кудзіна

У жніўні ён выйшаў у цэнтр роднага Маладзечна і надаваў кухталёў міліцыянерам, якія намагаліся разагнаць пратэст. У лістападзе ўпотай — як сам казаў, у багажніку аўтамабіля — выехаў з Беларусі, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Тады ж выклаў у сацсеткі фота з геалакацыяй у Парыжы, але ў студзені быў нечакана затрыманы ў Маскве.

Гэта ўсё — пра Аляксея Кудзіна. 36-гадовага байца змешаных адзінаборстваў, шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу, бацьку пяці дзяцей. І аднаго з самых яскравых сімвалаў беларускага пратэсту, які не здолеў цярпець несправядлівасць і цяпер знаходзіцца на мяжы свабоды і шматгадовага зняволення.

Два месяцы пасля вымушаных уцёкаў з краіны Кудзін не даваў значных інфармацыйных нагодаў. Пра яго было амаль не чуваць. Зрэдку ён выходзіў на сувязь з журналістамі — і распавядаў, як прагне пераменаў, як хоча вярнуцца на радзіму і як раскідваў маладзечанскіх сілавікоў на гарадской плошчы. Зрэдку нешта посціў у інстаграме, транслюючы аптымізм датычна будучыні Беларусі.

Ці даехаў ён да горада Парыжу ў тым багажніку, дагэтуль дакладна не вядома. Ёсць меркаванне, што не даехаў, а тая геалакацыя была спробай заблытаць сляды. І нібыта ўвесь гэты час Аляксей правёў у расійскай сталіцы, дзе «палітычны прытулак» яму далі сябры па байцоўскім братэрстве.

Прынамсі, на кватэры аднаго з калег — расіяніна Руслана Абдо — Кудзіна і схапілі. Раніцай у чацвер, 21 студзеня, туды ўварваўся спецназ ФСБ, праўда, дзейнічаў карэктна, і затрыманне не суправаджалася гвалтам.

Пазней гэта пацвердзіла адмысловае відэа, на якім Аляксея вядзе па лесвіцы маскоўскі паліцыянт, а той, нягледзячы на кайданкі, дэманструе ў камеру бадзёры жэст і шырока ўсміхаецца праз антыкавідную маску.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)