«Выпускны» ў Жодзіна (відэа)

Дзесяткі родных і блізкіх, што адбывалі пакаранне за ўдзел у «маўклівых акцыях» сабраліся 13 ліпеня ля ізалятара ў Жодзіне, каб сустрэць вязняў. Шмат хто не стрымліваў слёзаў радасці.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 13 ліпеня з жодзінскай турмы на волю мусяць выйсці каля 70 чалавек. Раней амаль усіх арыштаваных за “маўклівыя пратэсты” вывезлі з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску і перавезлі ў Жодзіна. Усяго ж падчас акцыі пратэсту 6 ліпеня па ўсёй Беларусі затрымалі больш як 400 чалавек.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)