Общество

Наталля Калеснічэнка, Заўтра тваёй краіны

Выкрыць фэйкі і забаніць троляў – як школьнікі вучацца арыентавацца ў медыяпрасторы

Як інфармацыйныя тэхналогіі робяць урокі цікавымі, а школьнікаў дапытлівымі і крытычнымі.

Фота nastaunik.info

Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч расказала, навошта настаўнікі паказваюць вучням рэкламныя ролікі

Ці праўда, што школьнікі мала чытаюць?

– Прынята казаць, што дзеці сталі менш чытаць. Але гэта не так. Проста раней мы бачылі, што яны чытаюць, бо школьнікі былі вымушаны чытаць тое, што было ў бліжэйшай бібліятэцы і ў бацькоў, тое, што ўключана ў школьную праграму. І нават, калі дарослыя гэтага не заўважаюць, зараз дзеці ўсё ж сталі чытаць нашмат больш. І не толькі інфармацыю з інтэрнэта і сацыяльных сетак, а і літаратуру таксама. Бо цяпер з’явіўся доступ да падлеткавай і да якаснай дзіцячай літаратуры.

Ім проста нецікава чытаць тую не заўсёды якасную літаратуру, якую «запіхнулі» у школьную праграму. Яна не вытрымлівае канкурэнцыі. Школьная праграма састарэла, хоць у ёй і засталіся добрыя творы. Пастаўце ў праграму Гары Потэра альбо творы Толкіна, і літаратура стане любімым урокам, а дзеці самі чаму-небудзь навучаць настаўніка.

Таксама падлеткаў любяць абвінавачваць ў тым, што яны не цікавяцца навінамі, газетамі, тым, што адбываецца навокал. А я ў адказ спытаю: ці ёсць у сродках масавай інфармацыі кантэнт для падлеткаў? Ці ёсць на тэлевізіі падлеткавыя рэдакцыі, якія рыхтуюць адмысловыя праграмы, улічваюць псіха-фізіялагічныя патрэбы падлеткаў? Няма падставы абвінавачваць падлеткаў у тым, што яны не чытаюць газеты і не глядзяць тэлебачанне.

Працяг тут

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)