Скандалы
Алесь Пілецкі, Еўрарадые

Выкладчык БДУ зрабіў заўвагу супрацоўнікам ДАІ і трапіў на Акрэсціна

Дацэнт Дзмітрый Гоман даводзіць, што супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі незаконна здымаў рух аўто на мабільны.

У абед суботы 17 верасня дацэнт БДУ, кандыдат філалагічных навук, выкладчык латыні і грэчаскай мовы Дзмітрый Гоман едзе на ўласным аўтамабілі па Мінску і раптам бачыць, што на адной з вуліц стаіць машына ДАІ, а ля яе — даішнік, які здымае на відэа іншыя аўтамабілі, прычым, робіць гэта з дапамогай уласнага мабільніка.

― Я прыпаркаваўся і зрабіў яму заўвагу, бо супрацоўнік ДАІ не мае права гэтага рабіць паводле Закона аб інфармацыі і інфарматызацыі. Супрацоўнік ДАІ адмовіўся прыбіраць з відэазапісу мой аўтамабіль, адмовіўся выдаляць відэазапіс. Адмовіўся прадставіць нейкія дакументы на гэты тэлефон. Свае парушэнні не прызнаў, ― расказвае Дзмітрый.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)