Выйшлі на волю журналіст «Радыё Свабода» Алесь Дашчынскі і журналістка «Белсата» Ганна Галёта
Алеся Дашчынскага 23 ліпеня выпусцілі з СІЗА на Акрэсціна, аддаўшы яму перадачу, якую жонка занесла для яго ўчора. Цяпер Алесь Дашчынскі дома.
Крыху раней Свабодзе паведамілі, што Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі абвясцілі галадоўку на знак салідарнасці зь Інай Студзінскай.
Выйшла на волю і журналістка «Белсата» Ганна Галёта.
16 ліпеня раніцай адбыўся ператрус. Яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК.
Ганна Галёта вядзе на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».
Читайте еще
Избранное