Выйшла кніга, прысвечаная Беларускай Цэнтральнай Радзе

Аўтар Алег Гардзіенка ці не ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі выкарыстаў матэрыялы не толькі з беларускіх архіваў, але і з архіваў БЦР.

Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943–1995)/Алег Гардзіенка; прадм. В. Кіпеля, Я. Запрудніка. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 480 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 29).

Кніга пра Беларускую Цэнтральную Раду, падрыхтаваная навукоўцам і гісторыкам Алегам Гардзіенкам, стала чарговым сумесным выданнем Згуртавання «Бацькаўшчына» і Беларускага інстытута навукі і мастацтва з Нью-Ёрка (29-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны»).

У кнізе «Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943–1995)» расказваецца пра беларускі нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду з дазволу немцаў.

Беларуская Цэнтральная Рада была створана ў 1943 годзе і праіснавала фактычна да 1995 года.

На сённяшні дзень гэтая гістарычная з’ява застаецца мала вывучанай. Да таго ж за савецкім часам і нават у постсавецкі перыяд многімі гісторыкамі дзейнасць БЦР, асабліва ў перыяд з 1941 па 1945 гады, ацэньвалася адназначна негатыўна, а яе дзеячы падаваліся выключна як «здраднікі» і «злачынцы».

Кніга А.Гардзіенкі не дае ацэнку тым ці іншым гістарычным падзеям, а з’яўляецца навуковым даследаваннем гісторыі БЦР як цэласнага працэсу з 1943 да 1995 гг. у кантэксце беларукага нацыянальнага руху ХХ ст., у чым і палягае яе каштоўнасць.

Пры падрыхтоўцы кнігі аўтар ці не ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі выкарыстаў матэрыялы не толькі з беларускіх архіваў, але і з архіваў БЦР, што захоўваюцца на Захадзе, у тым ліку асабістыя зборы Радаслава Астроўскага, Юрыя Сабалеўскага, Анатоля Плескачэўскага, Юрыя Попкі і інш.

«БЦР — гэта адна са старонак нацыянальнага руху ў ХХ ст. Я не першы, хто пісаў на гэту тэму або закранаў яе», — адзначае Алег Гардзіенка. — «Варта згадаць працы Юрыя Туронка і Юрыя Грыбоўскага. Я паспрабаваў прааналізаваць дзейнасць БЦР не толькі падчас вайны, але і падчас эвакуацыі, у паваеннай Нямеччыне і на эміграцыі (у першую чаргу, ЗША, дзе апынуліся большасць прыхільнікаў).

Падрабязна спыніўся на пытанні эвакуацыі з Беларусі. Дарэчы, тагачасная хваля бежанцаў і вымушана перамешчаных асобаў з краін Усходняй Еўропы на тэрыторыі Германіі сувымерна з сённяшняй хваляй уцекачоў у Еўрасаюз (беларусы ў хвалі 1944 г. былі малой часцінкай).

Трэба адзначыць, што многія дзеячы БЦР на эміграцыі палічылі, што варта гэтую старонку нацыянальнага руху закрыць і далучацца да адноўленай Рады БНР або пачынаць з чыстага ліста, ствараючы новыя грамадскія арганізацыі. Частка ж, найперш Радаслаў Астроўскі, заставаліся вернымі БЦР да апошняга».

Як пішуць у прадмове др. Янка Запруднік і др. Вітаўт Кіпель, кніга гісторыка Алега Гардзіенкі адзначаецца «менавіта новымі фактамі, вынесенымі на дзённае святло з архіўных крыніцаў». «Эмігранцкая» частка кнігі, адзначаюць яны, «цалкам новая ў нашай гістарыяграфіі ды важная як для гісторыі БЦР, гэтак і ўсяе беларускае эміграцыі».

У кнізе даецца агляд літаратуры і крыніцаў інфармацыі па тэме даследавання, публікуюцца асноўныя дакументы, датычныя дзейнасці БЦР, хроніка галоўных падзеяў, біяграфічныя звесткі.

Кніга «Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943–1995)» выдадзеная сумесна з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва, выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Российская журналистка после ареста на Окрестина: «Правозащитницу Насту Лойко били электрошокером». Дочь репетитора Ливянта задержали на суде над родителями. Павла Можейко оставили под стражей еще на месяц

Российская журналистка — про опыт 15 суток на Окрестина: С этим сталкиваются тысячи белорусов

Цыганкоў: Чаму многія беларусы не ганарацца перамогай Арыны Сабаленкі

Конвейер репрессий. Задержана певица Александра Захарик. Жителя Докшиц осудили за намерение поехать воевать в Украину. Юриста Евгения Папакуля приговорили к году лишения свободы за участие в протестных маршах

Конвейер репрессий. На учителя, который в 2020 году отказался подписывать итоговый протокол, завели новое дело. Политзаключенного Вячеслава Малейчука, осужденного на 22 года колонии, снова будут судить

Глас народа: «Были там танки. А у нас пионеры придут»