Вяртаемся ў 1994-ты?
Хто б ні стаў кіраўніком Беларусі пасля 9 жніўня, ён сутыкнецца з вельмі сур’ёзнымі выклікамі. І не ў малой ступені таму, што мы сёння спрабуем утрымаць эканамічную сітуацыю на паверхні вельмі дзіўнымі метадамі. Гэтыя дзіўныя метады выяўляюцца ў тым, што нам важнейшыя лічбы, а не рэальны стан эканомікі.
Несуцяшальная навіна: справаздача Сусветнага банка па Беларусі прадракае краіне ў 2020 годзе «самы вялікі спад за апошнія 25 гадоў» — такі эканамічны прагноз Сусветнага банка, анлайн-прэзентацыя якога адбылася 26 траўня.
Сардэчна запрашаем у 1990-я і ў пачатак палітычнай кар’еры Аляксандра Лукашэнкі! Бліскучы вынік 25-гадовага кіравання, ці не так?
Такім чынам, Сусветны банк прагназуе, што ВУП Беларусі знізіцца на 4% у параўнанні з мінулым годам. Інфляцыя ў гадавым выражэнні складзе 8,4%, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый — 5,8% ВУП, дэфіцыт кансалідаванага бюджэту складзецца ў памеры 3,1% ВУП, а дзярждоўг (у пашыраным вызначэнні) вырасце да 55,2% ВУП з 43,7% ВУП у 2019-м.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное