Вяроўкі, кантроль, дамінаванне і падпарадкаванне мужчынскай сіле…
Аўтарка 34mag у менскіх рэаліях даследуе старажытнае японскае мастацтва шыбары.
ПАДПАРАДКАВАННЕ
Я вішу пад столлю ў палоне ільняных вяровак. Цела паралізаванае, варушыць магу хіба што пальцамі. Унутраны голас надрываецца ў галаве: «Я ніколі не думаў, што ты гэта зробіш». Спрабую адключыць яго і расслабіцца. Распазнаю словы з рэмікса на песню No You Girls ад Franz Ferdinand, што даносіцца з калонак. Хутчэй бы перапынак. Раптам я зрываюся ў пустэчу, ад нечаканасці зажмурваюся і апускаюся ў абсалютнае нішто. Тут добра і ўтульна. Кроў прылівае да галавы, якая цяпер апусцілася амаль да падлогі. Расплюшчваю вочы і бачу сцёгны майго рыгера.
Гэта Арцём. Яму 34 гады, на жыццё ён зарабляе фарбаваннем машын. Ужо 14 гадоў ён усур’ёз цікавіцца шыбары – японскім мастацтвам звязвання жанчын. Уласна, «шыбары» з японскай і значыць «звязваць».
З’явілася яно з ходзе-дзюцу – асаблівай тэхнікі звязвання палонных. Вузлы павінны былі трапляць на пэўныя кропкі цела, каб не даць праціўніку магчымасці рухацца. З часам гэта мастацтва перайшло ў японскія дамы і зрабілася часткай эратычных узаемаадносін – жанчына нічога не кантралюе і застаецца ва ўладзе свайго «гаспадара». Цяпер шыбары лічыцца не толькі эстэтычным звязваннем, але і духоўнай практыкай.
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное