Коктейль

Вялікі партрэт Уладзіміра Караткевіча

У Оршы — родным горадзе Уладзіміра Караткевіча — да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара, пiша TUT.BY.

Фота: instagram.com/in_focus_by

У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў. Аўтар графіці - аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў.

Мурал з’явіўся па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і плануе ператварыць яго ў музей і цэнтр культуры.

Сцяна будынка, на якой намалявалі партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ў яго гонар і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе нарадзіўся літаратар. Тут ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў – «Дзікае паляванне караля Стаха».

Таксама малюнак з Караткевічам сёння з’явіўся ў Баранавiчах.

10 актуальных цытат Уладзімера Караткевіча: «Добры народ у руках такой поскудзі»