Лица
Васіль Герасімчык, Новы час

Вялікі ліцвін і змагар за незалежнасць

Тадэвуш Касцюшка сябраваў з Джорджам Вашынгтанам і Томасам Джэферсанам, быў узнагароджаны найважнейшым ордэнам ЗША, атрымаў пажыццёвую пенсію і зямлю, але ў 1784 годзе вярнуўся на Радзіму, дзе яму не знайшлося месца...

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай, далейшы трагічны лёс якой быў фактычна прадвызначаны. Апошняй спробай змяніць сітуацыю стала паўстанне 1794 года, якое пачалося 24 сакавіка ў Кракаве. На чале яго стаў Тадэвуш Касцюшка, які быў абвешчаны найвышэйшым начальнікам узброеных сілаў.

Ад імя Касцюшкі па Рэчы Паспалітай распаўсюджваліся адозвы: «Да войска», «Да грамадзянаў», «Да святарства», «Да жанчын». Але важнейшым заставалася аграрнае пытанне — аб надзяленні сялян зямлёю. Ад гэтага рашэння залежыў далейшы лёс краіны. Да таго ж у самім войску Касцюшкі з самага пачатку сяляне складалі моцную сілу. Паўстанцкая армія складалася з 4100 жаўнераў і 2000 сялян-касінераў. Менавіта яна 4 красавіка нанесла паразу царскім войскам пад Рацлавіцамі каля Кракава.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)