Лица
Алесь Чайчыц, Лондан, фота А. Сідзельнікава і А. Белавокай, «Наша Ніва»

Вядучыя брытанскія акторы правялі пікет перад амбасадай Беларусі (фота)

Пікет салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі прайшоў перад беларускай амбасадай у Лёндане. Акцыя была арганізаваная праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship і сабрала каля 50 чалавек.

На пікеце выступілі вядомы драматург Том Стопард і галівудзкі актор Іан МакКелен. Былі зачытаныя звароты некалькіх вядомых актораў і сцэнарыстаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Перадусім тэатральныя дзеячы патрабавалі ад беларускіх уладаў вызваленьня ўдзельнікаў Свабоднага тэатра.

Выступіла сястра кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі распаўсюдзілі заклік да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў без удзела Аляксандра Лукашэнкі.

Перад гэтым у нядзелю перад амбасадай Беларусі прайшоў пікет салідарнасьці зь беларускай дэмакратычнай апазыцыяй, арганізаваны беларускай дыяспарай. Урад Вялікай Брытаніі асудзіў гвалт супраць удзельнікаў Плошчы з боку беларускіх спэцслужбаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)