Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Вячорку суд не аднавіў

Суд Маскоўскага раёну адмовіў Франаку Вячорку ў аднаўленьні на вучобе на трэцім курсе факультэта журналістыкі БДУ.

Судзьдзя Вольга Гусакова сказала, што працэдурныя нормы адлічэньня не парушаны ў дачыненьні да студэнта Франака Вячоркі. Яна таксама сказала, што Франак прапусьціў тэрміны. Маўляў, трэба было скардзіцца адразу пасьля таго, як яго адлічылі з унівэрсытэту. Ф.Вячорка сказаў, што і не чакаў іншага рашэньня суду. Але ён лічыць, што такія судовыя справы ўсё роўна будуць мець розгалас і ацэнку ў найбліжэйшай будучыні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)