Вы хочаце папрацаваць у германскім парламенце?
Германскі Бундэстаг сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна запрашае жадаючых прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя заснаваная ў 1986 годзе. Беларусь удзельнічае ў гэтай праграме з 1992-га.
Міжнародная парламенцкая стыпендыя прадугледжана для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і вельмі добра ведаюць нямецкую мову. МПС дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.
Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.
Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня.

Умовы ўдзелу
беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
вельмі добрае веданне нямецкай мовы
веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме
Стыпендыя
500 € штомесяц
аплата жылля
аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў
Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2017 г. па электроннай пошце (info@minsk.diplo.de) ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб'ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.
Адбор удзельнікаў
Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2017 года.
Камісія па адбору ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.
Пытанні можна накіраваць на наступны адрас:
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія
вул. Захарава, 26
220034 Мінск
Беларусь
Тэл: (00375 17) 217 59 00
Факс: (00375 17) 294 85 52
Больш падрабязная інфармацыю – на сайце Германскага Бундэстага.
Читайте еще
Избранное