Политика

«Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім»

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю «Новая Беларусь», якая пройдзе 8 і 9 жніўня ў Вільні.

«Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» — і мы разам з партнёрамі, Каардынайцыйнай Радай, B*POL, НАУ, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнэсамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі», — агучана ў паведамленні дэмакратычная лідаркі Беларусі

— Вы казалі «слухайце не толькі тых, хто вас хваліць, але і тых, хто крытыкуе» – і таму мы зрабілі форму адкрытай рэгістрацыі і ў дадатак да яе я асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Мы прапануем удзельнічаць у адкрытых абмеркаваннях – на наступныя тэмы:

- Якімі павінны быць стратэгічныя прыярытэты нашай працы зараз?

- Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго?

- Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?

- Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?

Галоўным вынікам двух дзён працы будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей – і будзем працаваць адзіным фронтам.

Што важна – збяруцца не толькі палітыкі – але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае – усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(28)