Так што трэба ўносіць прапанову ў МУС РБ, каб палітычным пасля Акрэсціна выдавалі не даведку, а адмысловы сертыфікат.
Вучоны Гаранін пасля Акрэсціна: «Ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое»
Навуковец расказаў пра свае суткі.
Супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Сяргей Гаранін правёў 10 сутак у ЦІП на Акрэсціна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля выхаду ён апісаў, якім было яго зняволенне.

— Дзякуй усім, хто падтрымаў і клапаціўся, я выйшаў з Акрэсціна, — адзначае навуковец.
У якасці справаздачы:
за час зняволення для сукамернікаў прачытаны курс лекцый па беларускай літаратуры XI— XV стагоддзяў у поўным аб'ёме. Колькасць слухачоў вагалася ад 31 да 18 у 6-меснай камеры.
Таксама праслуханы лекцыі па:
- квантавай механіцы
- японскай эстэтыцы
- філасофіі піфагарэйцаў
- структуры чалавечага вока, афтальмалагічных захворваннях і метадах іх лячэння
- філасофскай сістэме Марціна Хайдэгера
- авіяцыйных рэактыўных рухавіках
- гісторыі падводнага флота ад пачатку да ХХІ ст.
- практычных спосабах ачысткі нафтавых адходаў
- гісторыі сіцылійскай мафіі.
Браў удзел у семінарах-дыспутах «Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі 1917 года» і «Лепшыя здабыткі сучаснай замежнай і айчыннай літаратуры».
Было ў камеры з намі і пару крымінальных, але іх трымалі ў руках, нават не дазвалялі мацюгацца. Яны ахвотна ішлі на кантакт і падпарадкоўваліся агульным правілам. Адзін хлопец псіхічна хворы быў. Вельмі шкада яго, бо яму не давалі патрэбных лекаў, а без іх ён упадае ў дэпрэсію і ўсяго палохаецца.
Бамжоў двое было, але па чарзе. Адзін зваўся Сірожа. Яго адмылі яшчэ да мяне, і ён ціха сядзеў у куточку. Пасля яго адпусцілі. Пасадзілі наступнага. Але ён сам адмыўся, бо сам прасіўся да палітычных. Яго нават выводзілі з камеры на ўсялякія работы. Аднойчы яму далі на кухні вялічэзную торбу турэмных катлет, дык ён прынёс у камеру «для ўсіх». Мы елі — чаму ж не?! — Чалавек жа стараўся, зарабіў, нёс, клапоцячыся аб нас, бо перадач не даюць.
Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое.
Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу. Адзін быў збіты так, што мог ляжыць толькі на жываце. Паклалі яго пад краты, дзе троху цягне халодным паветрам. Так ён мог спаць.
Тым, хто памятае Савецкі Саюз, псіхалагічна лягчэй: мы, у адрозненне ад моладзі, не здзіўляемся, што «к людям можно вот так относиться», мы нічога не чакаем, ні на што спадзяемся і ні ў ва што не верым. — Закрылі? Ну дык сядзі і не злуй «гражданина начальника», бо самому ж горш будзе. Прыдзе час — і ўсё вернецца.
Вернецца абавязкова!
Бо век так не будзе.
Жыве Беларусь!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное