Общество
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Вучань Аль Капонэ

Вільня — неафіцыйная сталіца Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе — была адным з найбольш небяспечных крымінагенных месцаў Другой Рэчы Паспалітай.

Патаемны знак — два кольцы, якім злачынцы папярэджвалі сваіх: у доме няма чаго браць

У артыкуле «Вялікія камбінатары з Заходняй Беларусі» я ўжо расказваў пра дзейнасць рознага кшталту аферыстаў, ашуканцаў і проста не чыстых на руку людзей, якія пражывалі на тэрыторыі Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў міжваеннай Польшчы. Але гэта не ідзе ў параўнанне з маштабамі злачыннай дзейнасці, якую разгарнула ў міжваеннае дваццацігоддзе віленская мафія. У 1920–1930-я гады злачынцы са старажытнай сталіцы былога Вялікага Княства Літоўскага прымушалі літаральна хадзіць на вушах польскую дзяржаўную паліцыю.

Пачыналася гісторыя заходнебеларускай мафіі яшчэ ў Расійскай імперыі, калі ў студзені 1911 года два сябрукі Сашка Ліхтштэйн і Арон Войцік стварылі арганізацыю, кшталту прафсаюза злачынцаў. Планавалася, што гэтая структура будзе дапамагаць сябрам шаек у «цяжкіх» сітуацыях. Але ўжо ў 1913 годзе «Bruderferajn» (братэрскі саюз — ідыш), як называлася таямнічая арганізацыя, ператварылася ў моцную мафіезную структуру, якая кантралявала дзейнасць злачынцаў не толькі ў Вільні, але і ў іншых гарадах і мястэчках Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі.

Працяг артыкулу чытайце тут