Политика
Татьяна Птицына, Руслан Горбачев

«Всё это время я находился в статусе заложника» (фото, обновлено)

Лидер Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько отпущен из следственного изолятора КГБ вечером 6 апреля. Он уже рассказал об условиях содержания и сделках, которые ему предлагались комитетчиками.

Экс-кандидат в президенты Ярослав Романчук дополнительной информации по поводу освобождения своего соратника пока не дает.

— От комментариев до обеда воздерживаюсь, — сказал Романчук «Салідарнасці», отказываясь отвечать на вопросы, связанные с условиями освобождения его доверенного лица в момент президентской кампании.

В полдень Анатолий Лебедько приехал в офис ОГП, где его уже ожидали партийные соратники и журналисты. Как сообщил корреспондент «Салідарнасці» после этой встречи, освобожденный из СИЗО политик выглядит хорошо. Он подтянут, много шутит, «даже не скажешь, что этот человек несколько месяцев провел в «»американке».

Политик дал импровизированную пресс-конференцию. В ходе нее он рассказал, в каких условиях находился в СИЗО, что делал во время прогулок, и как ему в первый день задержания предлагали сделать определенные заявления, после которых отпустили бы.

Анатоль Лябедзька: «Увесь гэты час я знаходзіўся ў статусе закладніка»

— На першай сустрэчы мне сказалі: калі вы зробіце пэўныя заявы, то літаральна сёння можаце быць дома. Я паказаў следчаму сваю правую руку і сказаў: бачыце гэту руку? Я яе хутчэй адгрызу, чым адмоўлюся ад таго, у ва што я веру, ці скажу супраць некага.

Пасля гэтага я ўбачыў следчага толькі ў 2011 годзе — і тое, гэта ўжо быў іншы следчы. Ніякіх паказанняў я не даваў. Спытаў у следчага: ці падобны я на вярблюда? Сказаў, што калі вы лічыце што я вярблюд — даказвайце.

Учора мяне выклікаў следчы — аказалася ў іх няма майго пашпарту. Я сказаў: можа тут і не Лябедзька сядзеў? (смяецца — С.). Спыталі, дзе знайсці пашпарт? Я сказаў: дома, калі ласка. Увечары мне паведамілі, што мне змянілі меру прысячэння — пад падпіску аб нявыездзе. А 22.30 мяне прывезлі дадому апошняй маршруткай КГБ. Што будзе далей — я не ведаю.

Увесь гэты час я знаходзіўся ў статусе закладніка. Для чаго — бартэра, ці чаго іншага, я не ведаю. Натуральна, вінаватым я сябе не лічу.

– Міхалевіч параўнаў ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ з катаваннямі. Што вы можаце сказаць на гэты конт?

– Скажу так: снежань і студзень – гэта была надзвычайная сітуацыя. У лютым пайшло пацяпленне, а ў сакавіку я адчуваў сябе нармальна. У іх не было больш жадання паглядзець, як я выгляджу без адзення.

Да мяне даходзіла інфармацыя, што нейкія людзі выходзілі адтуль ці падпісаўшы нейкія паперы, ці зрабіўшы нейкія заявы. Ніякія паперы я не падпісваў.

Трапіўшы ў гэтую сістэму, ні адзін чалавек не можа пачуваць сябе нармальна. І вельмі дрэнна людзям, якія да гэтага не падрыхтаваны фізічна і маральна. І тут мне было лягчэй, чым іншым.

Нейкія балячкі былі, але я адтуль выйшаў фізічна больш моцным. Кожныя дзве гадзіны на шпацыры я аджымаўся па тысячы разоў на прэс. І калі да мяне пачалі ўжываць некаторыя дзеянні (не хачу пра гэта гаварыць, не хачу апускацца да гэтага), на той жа прагулцы я займаўся тым, што танчыў пад музыку. І гэтыя людзі здзіўлена глядзелі на мяне, як на вар’ята. Потым стала нармальна.

– Якія ў вас былі крыніцы інфармацыі?

– Мяне пастаянна інфармаваў аб сітуацыі начальнік СІЗА. Часам ён даваў мне вытрымкі з інтэрнэта.

– Ці размаўлялі вы ўжо з Яраславам Раманчуком? Як ацэньваеце яго заяву па тэлебачанні?

– Я не ведаю сутнасці яго заявы. Наша сустрэча яшчэ наперадзе. Мне цяжка арыентавацца – інфармацыя ў мяне была абмежаваная.

– Як вы патлумачыце, што людзі, якія выйшлі з СІЗА, па-рознаму ацэньваюць умовы ўтрымання там?

– З пункту гледжання міжнароднай пенітэнцыярнай сістэмы – гэта было за межамі разумення. З пункту гледжання «вытрымаеш-не вытрымаеш» – у залежнасці ад таго, які ў цябе дух і якая фізічная форма. У мяне яшчэ быў патэнцыял – не ведаю, колькі яшчэ я мог бы вытрымаць гэты рэжым.

У адносінах да маладых людзей дзеянні ўжываліся часцей. На адной з сустрэч (у СІЗА КДБ – С.) я казаў пра гэта. На мой погляд, калі чалавека, якому 24 гады, кожны дзень выводзяць пад крыкі, лямант – адзецца, раздзецца, прысесці – страшна першы дзень, страшна другі дзень, а на чацвёты ці пяты гэты страх праходзіць. Я сказаў: вы насамрэч рыхтуеце новую апазіцыю, якая не будзе баяцца, а якая будзе ненавідзець.

Мяне спрабавалі ў нішу нянавісці скінуць – я на гэта не паддаўся.

– Усё ж ці былі там расцяжкі, выпрабаванне холадам і г.д. – пра што расказваў Міхалевіч? Кажуць, гэта рабіла спецыяльная каманда ў чорных масках?

– Я называў іх «добрые люди». Так, з намі працавалі людзі ў масках. Я скажу так: ён гаворыць, што вашыя ногі павінны стаяць на адлегласці ў 70 см, а я заўсёды рабіў 1 м 30 см. І калі табе кожны дзень, каб прынізіць, гавораць «70 см», а ты робіш 1 м 30 см – людзі разгубленыя.

Там абсалютна розныя людзі. Некаторыя ад пачатку і да канца называлі мяне «Анатоль Уладзіміравіч». А былі і тыя, якія хацелі даказаць, што галоўнае – сіла.

– Ці сапраўды там не хапае месцаў, ложкаў?

– Ведаеце, усё, што са мною адбылося, я лічу за вялікае блага. Бо калі табе даюць матрац – дык ён жа артапедычны (усміхаеццаС.). Трэба правільна трактаваць тое, што табе даюць. Калі мне далі дошкі, на якіх ляжаў Фядута, я увогуле шчаслівы быў. Яны былі шырокія, можна было туды пераваліцца, сюды пераваліцца. Ну скажуць там: рукі павінны ляжаць наверсе – ну хай ляжаць наверсе. Ці раптам ноччу дзве лямпачкі загарацца – дык можна ўзяць кнігу і чытаць уночы.

Калі вы ўспрымаеце ўсё, як бяду, якая вас прыдавіла, і вы больш не ўстанеце, вам будзе толькі горш.

– Чым займалі час?

– Пісаў лісты. Самай вялікай пакутай для мяне было тое, што я не атрымоўваў лістоў ад родных і блізкіх. Першае паведамленне я атрымаў напрыканцы лютага: гэта была маленькая цыдулка, дзе яны напісалі літаральна некалькі словаў. Шчыра скажу, да гэтага апошні раз мяне прабівала на слязу у пятым класе.

Я там стаў паэтам (смяеццаС.). У мяне канфіскавалі чатыры сшыткі, адзін з вершамі. Я нават пачаў пісаць апавяданне пад назвай «Лёлік» – гэта пра голуба, з якім я кожны раз вітаўся, калі выходзіў на шпацыр. Ён кожны раз прылятаў, глядзіў здзіўленна ўніз: звычайна ж птушкі ў клетцы, а не людзі.

– Як вы ставіцеся да таго, што некаторыя, хто прымаў удзел у акцыі 19 снежня, ужо атрымалі па 4 гады?

– Я стаўлюся да гэтага як нармальны, здаровы чалавек. Я лічу, што адміністрацыйнае пакаранне – гэта максімум, што можна было б прад’явіць па дзеючаму заканадаўству.

…Спадзяюся, калі я выйшаў, то яшчэ кагосьці выпусцяць на волю.

* * *

Лебедько является фигурантом уголовного дела о массовых беспорядках в Минске 19 декабря. Лидер ОГП был задержан в Минске в ночь с 19 на 20 декабря в собственной квартире и доставлен в СИЗО КГБ. 22 декабря стало известно, что в знак протеста против своего незаконного задержания Лебедько объявил голодовку, однако вскоре прекратил ее по просьбе жены. Адвокат Лебедько не имел возможности встретиться со своим подзащитным с 29 декабря. Встреча Лебедько с адвокатом состоялась только 23 марта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)