Общество
Кирилл Иванов

«Вступая в должность Президента Клочка Земли...»

«Салідарнасць» собрала лучшее из соцсетей о состоявшейся 6 ноября инаугурации президента.

Уладзімір Някляеў

21 студзеня 2011 года ва ўнутранай турме КГБ, ужо месяц пазбаўленай усялякіх сувязяў са знешнім светам, раптам уключыліся ўсе тэлевізары: пачалася трансляцыя чацвёртай інаугурацыі Лукашэнкі. Наўмысна для кандыдатаў у прэзідэнты, якія сядзелі ў турме, відэазапіс інаугурацыі паўтаралі і паўтаралі пасля з дня ў дзень, ранкам і вечарам, бясконца... Турэмшчыкі скарыстоўвалі яго як псіхатропны прэпарат, як спосаб катавання. Калі інаугуратар трыумфальна ехаў і ехаў па спусцелым, з якога нібы выселілі людзей, горадзе, кляўся і кляўся, паклаўшы руку на згвалтаваную ім Канстытуцыю, у вернасці пазбаўленай ім мовы і памяці Беларусі, здавалася, што ты ў вар'ятні. І думалася: было чатыры інаугуратары — пятаму не бываць! Не можа быць, калі мы не вар'яты.

Аказалася: можа быць. 6 лістапада 2015 года ва ўсёй беларускай турме ўключаныя ўсе тэлевізары, зноў той самы чалавек тое самае кажа, зноў клянецца і клянецца, паклаўшы руку на згвалтаваную ім Канстытуцыю, у вернасці пазбаўленай ім мовы і памяці Беларусі, якая вярнуць мову і памяць, стаць Беларуссю ўжо амаль не мае шанцаў…

Трыумф!

Падзяліць яго з Лукашэнкам гэтым разам заслужана могуць не толькі ЦВК, КГБ ды МУС, якім было даручанае забяспячэнне трыумфу, але і беларуская апазіцыя. Калі не ўся, дык тая яе частка, якая не толькі паспяхова сарвала вылучэнне адзінага апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, але і доблесна прадала таго, хто мусіў ім стаць: палітвязня Міколу Статкевіча. Менавіта прадала, бо тое, што зроблена апазіцыяй падчас сёлетняй выбарчай кампаніі, называецца не рэальнай палітыкай, не прагматызмам і не здаровым сэнсам, а здрадай.

«Я вас никогда не предам», — на «всем понятном государственном языке» заявіў сёння трыумфатар у сваім новым палацы, паабяцаўшы быць першым прэзідэнтам Беларусі да свайго апошняга ўздыху.

Амінь.

«Исновагурация» или «Коронация голого короля»

Андрэй Дзмітрыеў

Лукашенко много раз повторял: «Девальвации не будет». Обычно прямо перед девальвацией.

Хочется верить, что с реформами у него получится по тому же принципу: «Девальвации не будет», но она была. «Модернизация будет», но её не было. «Реформ не будет», но...

Zmicier Chviedaruk

«Адгадайце па-лі-ці-ка па цытаце»)

«Мы павінны быць мудрымі палітыкамі, каб жывучы ў гэтым бурным катле не згарэць, каб нас не зварылі і ня зьелі» (с).

Алесь Ліпай

«Вступая в должность Президента Клочка Земли...»

Антон Астаповіч

Па ўсіх каналах жэстачайшы. З жахам пераключаю на Animal Planet, раптам і там. Але, дзякуй Богу, там звярушкі.

Dzmitry Halko

Как легко и непринужденно следить за инаугурацией пятижды инаугуранта с ироническим прищуром с расстояния в 1300 км. Вблизи, мне кажется, ирония была бы несколько вымученной.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)