«Вось каб ты, Надзя, да дэнамінацыі радыс па 75 тысяч прадавала?»
З выпадкова падслуханага і падгледжанага.
— А ці спыняецца тут яшчэ гарадскі аўтобус? — пытаецца пенсіянер у мінакоў на праспекце акурат насупраць застаўленай белымі намётамі Кастрычніцкай плошчы.
Пачуўшы ў адказ, што сёння яшчэ можна карыстацца прыпынкамі каля ўваходу ў метро, дзядуля незадаволена бурчыць:
— Што нарабілі з гэтымі гульнямі? Дзеля веласіпедаў перакрылі цэнтр. І як тут людзям хадзіць?
***
— Хаджу з казырнай! На! Трымай!
— Што?! Я не мухлюю! Слова мужыка даю, мужыка!
За летнім сталом побач з дзіцячай пляцоўкай рэжуцца ў карты хлапчукі — на выгляд гадоў 8-10.
***
Размова кабетаў на лаўцы каля пад’езда:
— І чаго гэта людзі сёння ўвесь дзень з тазікамі ходзяць? У нас што — ваду ізноў адключылі?
— Якую ваду? Клубніцы на рынку патаннелі, вось і ходзяць.
***
Пачутае пад Міром, што ў Карэліцкім раёне:
— Падгаварылі мяне на рабоце купіць з птушкафабрыкі нясушак. Купіў, пасадзіў у кораб і павёз дамоў. А яны худыя, палінялыя, нават лысыя — нібы з халадзільніка ў магазіне. Пакуль вёз, колькі яек знеслі. І тут жа іх стаўклі, што і сляда не засталося. Потым мне сказалі, што на той фабрыцы курэй няма чым карміць, бо суседнія калхозы больш не даюць зярно за так.
***
Рынак. Пакупніца пенсійнага ўзросту разглядае цэннікі на гародніну:
— Вось каб ты, Надзя, да дэнамінацыі прадавала ў маі радыс па 75 тысяч, што б з табой зрабілі людзі?
— У лепшым выпадку — не купілі б нічога, — адказвае прадавачка.
Абедзьве жанчыны сыходзяцца на думцы, што з тымі нулямі «людзей крэпка надурылі».
Падслуханае ў мінулы раз:
«Калі Расія захапіла Беларусь, то цар загадаў разбурыць ратушу»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное