«Воплі Відаплясава» прэзентавалі кліп на песню «Талалай» (відэа)
«Гэта — начная казка для каханай. Казка-фантасмагорыя і феерыя», — расказў лідар украінскага гурту Алег Скрыпка.
На афіцыйнай старонцы гурту на facebook лідар гурта Алег Скрыпка расказаў пра новае відэа «Талалай».
— Вельмі рамантычная і лірычная песня. Гэта — начная казка для каханай. Казка-фантасмагорыя і феерыя. Талалай — гэта хлопец-гаварун, які ўмее прыгожа і цікава ўскружыць галаву.
Па словах Скрыпкі, рэжысёр кліпа Уладзімір Якіменка імкнуўся здымаць небанальна.
— Напрыклад, разлівы малака сімвалізуюць Млечны шлях, вада — космас. Касманаўты спачатку трэніруюцца ў вадзе. Плаванне — гэта палёт. Закаханы чалавек таксама знаходзіцца ў палёце, у плаванні. Бо жыццё — бурлівае і непрадказальнае. Праз церні мы крочым адзін да аднаго. Аголеныя цела — гэта фантасмагорыя ў стылі Леанарда да Вінчы. Антычная эстэтыка або эстэтыка эпохі адраджэння.
амаль адначасова з прэзентацыяй новага відэа «ВВ» прэзентавалі на сваім канале на YouTube падборку лепшых відэа:
«Мы сабралі для вас самыя любімыя песні ВВ ў адным плэйлісце. Забірайце сабе на сцяну і пачынайце дзень з добрага настрою!», — гаворыцца ў паведамленні гурту.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное