Вольскі: «Вуліцы нашых гарадоў, якія названыя імёнамі катаў і прыстасаванцаў, мусяць быць перайменаваныя»
Музыка публічна заклікаў да пазбаўлення беларускіх вуліц ад імёнаў «брыдкіх асоб», распавядаючы пра працу над новым альбомам «Лісты палітвязням».
— Ачышчэнне Беларусі немагчымае без дэкаланізацыі, — кажа Лявон Вольскі ў публічным відэазвароце да беларусаў, даступным на ютуб-канале творцы. — Літва, Латвія, Польшча, Украіна праходзяць працэс пазбаўлення ад культурных кручкоў савецкага каланіяльнага светапогляду. І вычышчэнне вуліц ад помнікаў ды лексічных згадак савецкага тэрору — адзін з элементаў такой дэкаланізацыі.
Вуліцы нашых гарадоў, якія названыя імёнамі катаў і прыстасаванцаў, мусяць быць перайменаваныя. Усе гэтыя Дзяржынскі, Панамарэнка, Бэрсан, Берут і іншыя непрыемныя і брыдкія асобы…
Мы мусім праз гэта абавязкова прайсці, бо, калі так не здарыцца, мы ўвесь час будзем вяртацца ў тую самую сітуацыю, пастаянна будзем наступаць, прабачце за банальны выраз, на гэтыя мярзотныя граблі — вяртацца да палітвязьняў і розных дыктатураў.
Альбом «Лісты палітвязьням» прысвечаны з’яве палітычных зняволеных, цёмнай пляме ў найноўшай беларускай гісторыі.
— У гэтых песьнях будзе сьпявацца пра тое, пра што мы звычайна пішам у лістах: пра пачуцьці, пра адчуваньні, пра жыцьцё, пра назіраньні, пра тое, што непакоіць, — прэзентуе змест альбома Лявон Вольскі.
Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і dissidentby.
Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці.
Читайте еще
Избранное