Лица

Вольскі: «Скончылася шоў»

Пад уражаньнем ад падзеяў 25 і 26 сакавіка Лявон Вольскі прэзэнтаваў на Tuzin.fm відэа на песьню «Скончылася шоў», куды ўвайшлі кадры з гвалтоўнага разгону мірнага мітынгу на Дзень Волі ў Менску.

Песьня «Скончылася шоў» запісаная год таму, калі ў Беларусі загаварылі пра лібэралізацыю і адлігу. Яна ўвайшла ў альбом «Псыхасаматыка». На жаль, яна сапраўды аказалася прароцкай пасьля сакавіцкіх падзеяў у Беларусі.

– Скончылася шоў “дэмакратызацыі”. А шмат хто паверыў у новае “вольнае” жыцьцё, неабмежаваныя канцэрты на радзіме і паразумнелую ўладу. І дарэмна. Скончылася шоў, – зазначыў Лявон у камэнтары для Tuzin.fm з нагоды прэм’еры роліка.

Музыка мяркуе што падчас гвалтоўнага разгону мірнага шэсьця, людзі не выглядалі на напалоханых ці зьбянтэжаных: «Людзі выглядалі на жаўнераў у баі. Вось – мы, людзі, жыхары гэтага гораду, гэтае краіны, а вось – яны, тыя, хто не дае нам напоўніцу жыць у гэтым горадзе, у гэтай краіне. І мы, людзі, мусім выстаяць. І вярнуць сабе гэты горад, гэтую краіну. І мы выстаім. І вернем».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)