Вольскі прэзэнтаваў «Саўку ды Грышку» ў сядзібе БНФ (фота, відэа)

Каля 150 чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя «Саўкі ды Грышкі» мелася адбыцца ў Менску ў новым памяшканьні «Арт Сядзібы», але прайшла ў сядзібе Партыі БНФ. У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.

«Прыблізна 150 чалавек прыйшлі на прэзэнтацыю, дакладней патрапілі ў памяшканьне, таму што шмат людзей у гэтае памяшканьне сядзібы Партыі БНФ патрапіць ня могуць. Яно дастаткова малое. Некаторыя людзі слухаюць канцэрт праз вокны. Гэта паўпадвальнае памяшканьне.

Адчыненыя вокны ў пакой, дзе граюць Лявон Вольскі і Павал Аракелян. Людзі сядзяць ля вокнаў і слухаюць на вуліцы.Лявон Вольскі выканаў шмат песьняў з праекту „Саўка ды Грышка“, 100 песьняў якога выйшлі на дыску ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ і ўсе прысутныя атрымаюць, ці ўжо атрымалі па такім дыску. Нягледзячы на тое, што канцэрт не атрымалася правесьці ў „Арт-сядзібе“, людзі даведаліся пра зьмену адрасу праз сацыяльныя сеткі, праз сайт Свабоды і прыйшлі, і заля ня здолела ўмясьціць усіх, хто жадае».

За дзень да імпрэзы супрацоўнікі Міністэртва па надзвычайных сытуацыях апячаталі памяшканьне, дзе плянавалася правесьці прэзэнтацыю.

25 прэзэнтацыя дыска адбылася ў Магілёве, а 26-га ў Горадні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)