Вольскі прэзентаваў кліп пра зіму ў «краіне светлага заўтра»

У кліпе адлюстравана тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць, кажа выканаўца.

Фота Белсат

— Гэта сапраўдная зіма ў «краіне сьветлага заўтра», зіма, якая расьцягнулася на дзесяцігодьдзі, — піша Лявон Вольскі пра песню «Зіма» з альбома «Гравітацыя».  

Рэжысёрка кліпа Святлана Казлоўская кажа пра вынік супольнай працы:

— Знаёмая горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў. Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся — страшна губляць рэшту цяпла ды розуму. Засвоілі, што Дзед Мароз ня сыйдзе, «вы самі ўсё разумееце», ды паслухмяна водзім карагоды.

Але гадуюцца дзеці, пачынаюць спадзявацца — выштурхнуцца за мяжу, не пашкодзіцца, не прасякнуцца, не глядзець у вочы бяздомным людзям ды сабакам, не люстраваць нашую прыгнечанасьць, сорам і крыўду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)