Лица

Вольскі і Хітрык прэзентавалі новы кліп

Музыка Лявон Вольскі і акторка Ганна Хітрык прэзентавалі відэакліп на супольную песню «Вера, надзея, любоў». Здымкі відэа адбыліся напрыканцы студзеня, усяго за тры дні да таго, як Ганна нарадзіла першынца Сцяпана.

– Назва кліпа гаворыць сама за сябе. «Вера, надзея, любоў» – тое, што цяпер, як нам падаецца, так патрэбна і беларускаму народу, і ўсяму свету, – распавёў аўтар песні Лявон Вольскі ў эфіры TUT.BY-ТВ, прэзентуючы кліп. – Мы паспрабавалі даць людзям пазітыўныя эмоцыі ды дапамагчы задумацца пра спрадвечныя каштоўнасці, якія неабходныя кожнаму ў любой сітуацыі.

Рэжысёр кліпа Мацей Сабураў, які запазычыў ідэю здымак у класічным фільме Аляксея Германа «Проверка на дарогах», перакананы, што задума атрымалася, бо яе рабілі «дарослыя людзі».

– Рок-музыкаў у нас прынята лічыць тынэйджэрамі з ветрам ў галаве і стымулятарамі. Мы дарослыя людзі з сем’ямі, дзецьмі і думкамі ў галаве. Таму хацелася, каб гэта праца ўспрымалася менавіта ў такой сістэме каардынатаў, – падкрэсліў Сабураў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)