Вольгу Класкоўскую арыштавалі
Ёй прад’явілі абвінавачаньне ў замаху на забойства былога мужа.
Маці Вольгі Класкоўскай Людміла апавяла «Свабодзе», што сёньня ёй паведамілі пра затрыманьне яе дачкі швэдзкай паліцыяй.«Я падняла на ногі ўсіх, каго магла… Сёньня мне патэлефанавалі з МЗС, супрацоўнік МЗС Станіслаў Іванавіч Вэнцэль паведаміў, што ім удалося зьвязацца з паліцэйскай службай Швэцыі, і там сказалі, што Вольга арыштаваная і знаходзіцца ў турме. Ёй прад’яўленае абвінавачаньне ў замаху на забойства мужа».
Вольга Класкоўская, якая пасьля таго, як швэдзкая паліцыя забрала ў яе сына Адэма, з 27 сакавіка не выходзіла на сувязь з маці — Людмілай Класкоўскай.
27 студзеня Вольга паслала маці СМС, што яе запрасіў на спатканьне з сынам Адэмам былы муж. Людміла Класкоўская мяркуе, што ён арганізаваў нейкую правакацыю.
Людміла ня можа дазваніцца і да старэйшай Вользінай дачкі — Міраславы. Дзе цяпер дзяўчынка, ёй невядома.
«Міру цяпер шукае паліцыя Швэцыі. Я вельмі хачу яе забраць у Беларусь».
У МЗС Беларусі пацьвярджэньня гэтай інфармацыі атрымаць не ўдалося — працоўны дзень скончыўся.
Швэдзкая прэса паведамляе пра інцыдэнт у Стакгольме: жанчына была арыштаваная ў суботу, пасьля таго як некалькі разоў ударыла былога мужа нажом. Сьведкам драмы было дзіцё.
Таксама па тэме:
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное