Вольга Курыленка

Пра Вольгу Курыленку загаварылі пасля таго, як стала вядома, што прыгажуня-ўкраінка стане новай дзяўчынай Джэймса Бонда ў чарговым фільме пра суперагента. Да гэтага прыгажуню з Бярдзянска ведалі хіба што ў вузкіх мадэльных колах ды па некалькіх ролях у кіно.

Кар’ера Вольгі пачалася 13 гадоў таму ў метро. Менавіта там яе заўважыў прадстаўнік мадэльнага агенцтва і прапанаваў працу ў Францыі. За гэты час яна паспела ўжо зняцца для рэкламных кампаній Kenzo, Just Cavalli, выйсці замуж за амерыканскага бізнесмена і зняцца ў некалькіх фільмах. Сярод яе прац — роля вампіршы ў карціне “Парыж, я цябе люблю” і рускай прастытуткі ў нядаўнім “Хітмане”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)