Вольга Барабаншчыкава

Самая сексуальная тэнісістка свету, па версіі амерыканскага часопіса «Tennis» (1999), беларуска Вольга Барабаншчыкава з дзяцінства сябравала толькі з хлопчыкамі. Будучы выдатніцай, яна пастаянна круціла раманы з двоечнікамі і хуліганамі і, здаецца, і зараз не адступае ад гэтых прынцыпаў.

У 20 год Playboy прапанаваў Барабаншчыкавай здымкі для амерыканскага выдання часопіса. Ужо быў нават куплены білет на самалёт, але ў самы апошні момант Вольга перадумала. Яе вельмі турбавала, што скажуць на фотаздымкі яе родныя і блізкія.

Яшчэ задоўга да перамогі на “Уімблдоне” і паўфіналу Алімпійскіх гульняў, Барабаншчыкава марыла стаць танцаўшчыцай альбо актрысай. Ажыццявіць гэта яна, на жаль, змагла толькі пасля траўмы, якая перашкодзіла далейшай спартыўнай кар’еры тэнісіткі. Нечакана для ўсіх Вольга перакваліфікавалася ў спявачку — нядаўна выйшаў яе дэбютны альбом “Дарога ў неба”.

Фота Міхаіла Маругі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)