Волан-дэ-Морты беларускай улады
У кніжках і фільмах пра Гары Потэра Волан-дэ-Морт, галоўны злодзей, быў пад мянушкай «Той-якога-нельга-называць».
У нас, падобна, называць нельга ўвогуле нікога і нічога, што тычыцца беларускай улады. І гэта яскрава прадэманстравалі парламенцкія выбары.
Некаторая частка з перадвыбарчых праграмаў і агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты не трапіла да выбаршчыкаў. Не трапіла таму, што ў іх згадваўся Лукашэнка.
Недзе такія выступы здымалі з эфіру цалкам, а недзе жорстка цэнзуравалі. Напрыклад, праграму кандыдата ад АГП Аляксандра Комара (Бабруйская-Ленінская акруга № 78) газета «Бабруйскае жыццё» апублікавала з выключэннем слоў: «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік».
Лукашэнка, атрымліваецца, той самы «Волан-дэ-Морт», якога нельга называць, і ўвогуле — згадваць.
Агенцтва «Мінск-Навіны» не надрукавала праграму лідара АГП Мікалая Казлова. Маўляў, «асобныя выказванні ўтрымліваюць сцвярджэнні, якія падахвочваюць да сацыяльнай варожасці».
Але ўсё, што сказаў Казлоў пра сітуацыю ў краіне, утрымліваецца ў двух сказах. Вось яны: «25 гадоў дзеючая ўлада будавала «моцную i квiтнеючую дзяржаву для народа».
А ў выніку атрымалася жабрацкая мафіёзная крымінальная краіна, дзе роля народа звялася да таго, каб утрымліваць у раскошы чальцоў адной сям’і і набліжаных да іх».
Працяг артыкула чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное