«Візавы рэжым», помнік рыбе і бел-чырвона-белы партызан
Карэспандэнт «Салідарнасці» наведаў палескую сталіцу гумару.
Многія беларусы едуць адпачываць за мяжу. Але далёка не ўсе з нас ведаюць, што ў самой Беларусі ёсць месцы, для наведвання якіх таксама патрэбная віза. Напрыклад, каб праехаць з вёскі Здзітава ў вёску Спорава ў Бярозаўскім раёне. Пра гэта падарожнікаў папярэджвае адпаведны надпіс на вялізным камені.
Гэта, натуральна, жарт. Але па-іншаму тут і не можа быць, бо Спорава — сапраўдная сталіца паляшуцкага гумару. У старажытным рыбацкім паселішчы які год збірае гасцей фестываль «Спораўскія жарты».
Але не толькі востым слоўцам славіцца Спорава. Ад 2007 года на мясцовым балоце ладзяць Нацыянальны чэмпіянат па ручному сенакашэнню «Спораўскія сенакосы».
Прапануем вашай увазе фотападарожжа ў кастрычніцкае Спорава. Фестывалі адгрымелі, мястэчка жыве сваім жыццём.
«Памежная зона» пільна ахоўваецца
Урочышча «Дубкі»
Спорава — здавён вядомае рыбацкае паселішча
Помнік рыбе
Спорава ў дэталях
Мары пра цёплыя краіны
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное