Спорт

Віталь Гуркоў выйграў самы важны тытул у сваёй кар`еры

У нядзелю 5-га лістапада ён стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў па версіі самага крутога на сёння прамоўшана – Kunlun Fight.

Пра гэта паведаміў журналіст Яўген Валошын у Фэйсбуку.

«Правёў за адзін вечар тры двубоі і заваяваў пояс. На рынг Гуркоў выходзіў у шаліку з «Пагоняй». Што праўда, як прадстаўніка Беларусі яго выводзілі і пад дзяржаўным сцягам.

Сам Віталь гэтага не распавядзе, але перад турнірам ён моцна захварэў. Трэніраваўся з тэмпературай 38. За дзень да вылету было 37,5. Але Гуркова гэта не бянтэжыла.

«Паглядзім, як пойдзе, мне гэта не змяніць», – так проста ён рэагаваў на сітуацыю.

«І Бог дапамог. Калі б нелюбімы Гурковым БАТЭ так гуляў, як Віталь б'ецца, то барысаўскі клуб рэгулярна перамагаў бы топ-клубы», – падсумоўвае Яўген Валошын.

«Асобны атрад»: калекцыя адзення, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР

Спонсар спецпраекта «Маем гонар!» – крама адзення Honar.by

Каб атрымаць зніжку 10% для чытачоў «Салідарнасці», увядзі прома-код: gazetaby10

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)