Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Віртуальны свет кіраўніка краіны

Днямі кінастудыя «Дысней» павінна была выдаць у пракат фільм з цікавым сюжэтам. Згодна з ім, жыве сабе даволі паспяховы банкаўскі працаўнік — і ў яго ўсё добра. Да таго часу, пакуль ён не высвятляе, што насамрэч з’яўляецца толькі персанажам вялікай відэагульні, прычым — далёка не галоўным персанажам.

Падаецца, нешта падобнае цяпер адбываецца з Аляксандрам Рыгоравічам. Нехта стварыў вакол яго ілюзорны свет, у якім краіна пад яго кіраўніцтвам проста квітнее.

Азмрочваецца гэта, канешне, «злымі ворагамі», якія спрабуюць гэтую квітнеючую краіну ў яго забраць і прадаць-падзяліць. Але ж якая відэагульня без экшэну, так?

Адпаведна, усе дзеянні і выказванні кіраўніка Беларусі абумоўленыя той карцінай свету, якую выдаюць яму сцэнарысты віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, наведваючы завод «Атлант» напрыканцы мінулага тыдня, Лукашэнка вынайшаў новы спосаб падвышэння народнага дабрабыту.

— Я думаў пра зарплату, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна 10 вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім «Атлант», МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе — самы высокі, дзясятае — ніжэй. Узяць сярэдні заробак гэтых 10 і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў, — гэтак правадыр краіны «паклапаціўся» пра тых, хто працуе ў прыватным сектары.

Зразумела, нічым, апроч «віртуалкі», нельга патлумачыць упэўненасць Лукашэнкі ў тым, што ў краіне «флагманы» — гэта дзяржпрадпрыемствы, што ў іх працоўных — годны заробак, што працаўнікам прыватных прадпрыемстваў горш, чым «дзяржаўнікам». Але ж рэаль­насць — гэта не відэагульня.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(26)