Вікторыю Азаранка абвінавацілі ў «выкраданні» ўласнага сына, яе чакае суд
У непрыемную гісторыю трапіла самая вядомая ў гісторыі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Знянацку стала вядома, што ў ліпені яна разышлася са сваім бойфрэндам і бацькам яе сына Білі Маккінгам.
У адносінах пара была ад мінулага года. Да гэтага беларуска доўгі час сустракалася з рэперам Рэдфу і ўкраінскім тэнісістам Сяргеем Бубкам-малодшым.
У снежні ў Вікторыі і Білі нарадзіўся сын, якога назвалі Леа Аляксандр. Доўгі час маладыя пражылі ў Беларусі. «Яму вельмі падабаецца, хаця спачатку быў культурны шок. Цяпер ён гуляе ў хакей у Беларусі, яму вельмі падабаецца Беларусь. У Амерыцы часта думаюць, што іх краіна адзіная, і нічога больш не існуе. Гэта дапамагло яму вырасці. Да Беларусі ён ніколі ў жыцці не еў суп, цяпер ён просіць маю маму прыгатаваць на абед суп», — расказвала Вікторыя ў маі сёлета.
Цяпер пара распалася і Білі звярнуўся ў суд Беверлі-Хілс з пазовам аб «скраданні» сына. Суд вырашыў, што Леа Аляксандр бліжэйшым часам мусіць быць вернуты ў ЗША.
Ізраільскія СМІ паведамляюць, што Вікторыя Азаранка наняла мясцовага адваката Зіва Вальнера, каб той абараняў інтарэсы тэнісісткі ў судзе.
Паведамляецца таксама, што Вальнер рыхтуе пазоў аб нанясенні Азаранка маральнага ўрона. Спартсменка ў сувязі з гэтымі падзеямі можа прапусціць турнір у амерыканскім Цынцынаці. Сума ўрона можа скласці 10 мільёнаў даляраў.
Вікторыі Азаранка 28 гадоў, яна была першай ракеткай свету, а таксама выйгравала Алімпіяду ў пары з Максімам Мірным.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное