Вікторыя Здрок

Агент Playboy знайшоў украінскую прыгажуню Вікторыю Здрок на навуковай канферэнцыі ў Чыкага. Прапанову зняцца аголенай для вядомага часопіса Вікторыя ўспрыняла як жарт, таму і пагадзілася. Ужо праз месяц 20-гадовая ўкраінка ўпрыгожвала разварот Playboy. Зняўшыся для 25 выданняў, у тым ліку дзесяці замежных, Вікторыя тым не менш не закінула навуку. Дачка фотажурналіста і прафесара біялогіі сёння мае вучоную ступень доктара права і псіхалогіі.

Паралельна Вікторыя здымаецца ў кіно, прычым часам у вельмі крутых фільмах для дарослых. А некалькі год таму прыгажуня напісала кнігу “Анатомія задавальнення: шлях да лепшага сексу”. Да кнігі прыкладаецца відэакасета, на якой Вікторыя са сваім бойфрэндам паказваюць, дзе канкрэтна трэба шукаць гэты шлях. Не цураецца Здрок і камерцыі: адна з каліфарнійскіх фірм прадае лінію секс-цацак, названых яе імем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)