Вікторыя Сілвстэдт ці Юры Эбіхара? (галасаванне)

Гарачая шведка супраць вытанчанай японкі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Былая шведская лыжніца, а зараз мадэль Вікторыя Сілвстэдт неяк прызналася рэпарцёрам, што сіліконавыя імпланты фактычна выратавалі яе кар’еру. Аказваецца, у юнацтве шведка была надзвычай худой і пласкагрудай і не выклікала абсалютна ніякай цікавасці ў свеце мадэльнага бізнеса. Але пасля «працы над сабой» Вікторыя не толькі здолела атрымаць званне «Міс Швецыя-93» і атрымаць шэраг выгадных кантрактаў, але і стаць сэкс-сімвалам краіны. Яе нават абралі правобразам лялькі — своеасаблівага аналага Барбі для дарослых.

Яе суперніца японская актрыса і мадэль Юры Эбіхара таксама падобная на ляльку — праўда, фарфоравую. Вытанчаную прыгажосць актрысы можна ацаніць у фільмах «Дзённікі гарпіі», «Бліскучы бізнесмен», «Магчыма, гэта каханне?!»

Вікторыя Сілвстэдт

Юры Эбіхара

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 537 наведвальнікаў. Перамагла Юры Эбіхара —50.5%:49,5%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Эдзіта Вілкевічутэ — Бруклін Дэкер

Клэр Дэйнс — Марэна Бакарын

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)