Вікторыя Бэкхэм

Сусветна вядомай зорцы пагражае амаль што смяротная небяспека. Расійскі канцэрн “Газпром” збіраецца перакупіць у мадрыдскага “Рэала” мужа Вікторыі, Дэвіда Бекхэма, каб той гуляў за санкт-пецярбургскі “Зеніт”. Уявіце сабе: свецкая ільвіца міжнароднага маштабу мусіць атабарыцца не ў Лондане ці Мадрыдзе, а ў Санкт-Пецярбургу.

А пакуль што былая ўдзельніца Spice Girls шакіруе сваіх прыхільнікаў інтымнымі падрабязнасцямі. Па словах Вікторыі, аголеная яна выглядае проста жахліва. “Тры цяжарнасці і пастаянныя дыеты зрабілі сваю справу”, — адзначае экс-спявачка. З гэтым, напэўна, пагодзяцца не ўсе. І тым не менш, паводле апошняга апытання, брытанцы назвалі Вікторыю уладальніцай самых непрыгожых ног. Ну і няхай — галоўнае, каб Дэвіду падабалася.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)