Политика
Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

Віктара Івашкевіча судзяць за заклікі да эканамічных санкцыяў

Пазоў падала супрацоўніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка. Працэс адбываецца ў Савецкім судзе Мінску.

Падставай для пазову стала тое, што Івашкевіч заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Цыбліенка хоча спагнаць з Івашкевіча 500 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама, каб ён адклікаў свае заклікі і больш ніколі іх не рабіў.

Перад пачаткам працэсу каля суда адбылася міні-дэманстрацыя. Супрацоўнікі афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сталі з расцяжкамі «Мы супраць эканамічных санкцый!», «Марына, мы з табой». У акцыі ўдзельнічала пару дзясяткаў чалавек. Івашкевіч жа на суд прыбыў адзін. Размаўляць з ім да пачатку суда мазырчанка адмовілася.

Як паведаміла Цыбліенка ў судзе, заклікі Івашкевіча выклікалі ў яе вялікі стрэс: «Я ўжо ня ўпэўненая ў заўтрашнім дні. А раптам з-за санкцыяў я страчу працу? У мяне ўзняўся ціск, пачаліся неўрозы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)