Віктар Марціновіч: што будзе замест рэформаў
Пісьменнік Віктар Марціновіч тлумачыць, чаму спадзяванні на эканамічную лібералізацыю, якую прагназуюць некаторыя аналітыкі ў выніку канфлікту з Расіяй, дарэмныя.
Фота Рамана Чмяля, Бінокль
У сваёй калонцы на Budzma.by Марціновіч адзначае:
«Навошта патрэбныя рэформы, калі вонкавых грошай не стае? Маю на ўвазе, у здаровых краінах.
Каб навучыць сістэму жыць на меншым бюджэце. Каб прыцягваць інвестыцыі.
Пагадзіцеся, гэта не наша схема.
Наша схема — яшчэ люцейшая вайна з дармаедамі. Каб за камуналку аддавалі ўтрая больш. Нарады з патрабаваннем «здабыць з-пад зямлі». «Барацьба з карупцыяй» — быццам, карупцыя магчымая тут, у настолькі празрыстай сістэме, без узгадненняў з тымі, хто ваюе.
Пры дэфіцыце вонкавых грошай крыніцай паступлення ў бюджэт робяцца грамадзяне.
Мы з вамі.
То я б чакаў, што ўсе незабудаваныя дзіцячыя пляцоўкі, школьныя стадыёны, заказнікі і ўрочышчы будуць канчаткова «ўшчыльненыя». Бо вы ж будзеце набываць гэтыя кватэры.
За грошы.
Я б чакаў, што падаткі стануць яшчэ цікавейшымі. Што бензін хутка пачне даражэць не па капейцы за тыдзень. Вось гэта наша логіка.
І я, дарэчы, не ведаю, што б сам прапанаваў на іхным месцы. Бо часы простых рашэнняў прайшлі. Рэформы трэба было рабіць замест «Дажынак» і лядовых палацаў».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное