Общество
Васіль Гальчанюк

«Віктар быў для мяне як брат»

Актывіст з Баранавіч Віктар Мязяк узгадвае пра свайго цёзку Віктара Івашкевіча, які сышоў з жыцця ў чацвер.

– Наварочваюцца слёзы. У мяне няма роднага брата, і Віктар быў для мяне як брат. Заўсёды можна было прыехаць у Мінск, сустрэцца з ім, абмеркаваць сітуацыю. Апошнія 20 гадоў мы хадзілі побач. Віктар, як і я, выйшаў з завода і прыйшоў да беларускага руху, – узгадвае Віктар Мязяк. – Чым ён адрозніваўся ад астатніх палітыкаў? Прастатой, дабратой. Ён быў чалавекам Плошчы, заўсёды ў першых шэрагах. Я браў з яго прыклад.

Віктар хварэў на пячонку, апошні раз мы размаўлялі тыдзень таму. Я патэлефанаваў, ён быў у шпіталі, якраз прыйшлі рабіць яму працэдуры. Голас у яго быў вясёлы. Я яшчэ сказаў, што ў параўнанні з апошняй размовай справы у яго ідуць лепш.

Аляксей Янукевіч: «Івашкевіч ужо з’яўляецца гістарычнай постаццю»

Валянцін Голубеў: «Галоўнае, што пра можна сказаць пра Віктара Івашкевіча: ён жыў для Беларусі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)