Общество

Відэафакт: Паглядзіце, з якой помпай адкрылі пандус у Гомелі і які заняпад вакол

У Гомелі каля дзіцячай паліклінікі ў Сельмашаўскім мікрараёне ўрачыста адкрылі калясачную і пандус. Са стужачкай, шарыкамі і асвятленнем у СМІ.

Ва ўрачыстым адкрыцці ўзяў удзел сам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Данчанка, да якога звярнуліся мясцовыя жыхары, каб паспрыяў з'яўленню аб'ектаў.

Відэа гэтай падзеі 23 красавіка паказала тэлерадыёкампанія Гомель.

Наша ніва звяртае ўвагу на тое, што на агульным плане бачна, што пад'езд да пандуса не абсталяваны: разбітыя бардзюры, стаіць вада.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(29)