Общество

Відэафакт. На Случчыне ўшанавалі памяць Слуцкага збройнага чыну

Відэатрансляцыю з гумарам вёў Зміцер Дашкевіч.

Арганізатарам акцыі выступіла Партыя БНФ і яе старшыня Рыгор Кастусёў. Ва ўшанаванні ўзялі таксама ўдзел хрысціянскія дэмакраты і маладафронтаўцы.

У акцыі прынялі ўдзел 60 жыхароў Мінска, якія прыехалі на Случчыну. Яны прывезлі ў тым ліку вялізны бел-чырвона-белы сцяг, пашыты ветэранам нацыянальнага руху Нінай Багінскай, паведамляе «Наша ніва».

Ушанаванне пачалося з сяла Грозаў Капыльскага раёна, бо яшчэ ў 1920 годзе жыхары Слуцкага павета сфарміравалі Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Пасля ўдзельнікі наведалі Семежава і Вызну.

У мітынгу ў Слуцку ўзялі ўдзел каля 100 чалавек.

Грозаў:

Семежава:

Слуцк:

Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне супраць савецкай улады, якое адбылося ў 1920 годзе. Паўстанцы спрабавалі ўстанавіць уладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторыя Слуцкага паўстання замоўчвалася ў савецкія часы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)