Віда Гэрра

У старэйшых класах Віду Гэрра аднагодкі дражнілі з-за вялікіх цыцак, якія ніяк не адпавядалі маленькаму росту кубінскай прыгажуні. Між тым якраз дзякуючы гэтай ды яшчэ адной адметнай частцы цела, Віда трапіла ў трыццатку самых сексуальных жанчын свету 2005 года па версіі часопіса FHM. Статыстычныя дадзеныя сведчаць, што ў мінулым месяцы спадарыня Гэрра стала лідэрам па запросах эратычных персаналій сярод амерыканскіх карыстальнікаў Інтэрнэта, а календары з выявай мадэлі сёлета былі самай запатрабаванай прадукцыяй сярод салдат арміі ЗША. Праўда, некаторыя такі пік папулярнасці Віды Гэрра тлумачаць нядаўнім скандалам вакол яе вельмі пікантных фотаздымкаў, што з’явіліся ў Інтэрнэце пасля ўзлому яе фотакамеры. Іншыя ж лічаць, што ўся справа ў тым, што мода на худых мадэлей прайшла і Віда Гэрра, вядомая ўсім як уладальніца вялікіх ягадзіц, — лепшае таму пацвярджэнне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)