Политика
Зьміцер Панкавец, ”Наша нiва”

Віцебскія выбухі вешаюць на моладзевага актывіста з Жодзіна

У сераду зраніцы у міліцыю на допыт быў выкліканы моладзевы актывіст з Жодзіна Павал Красоўскі. Пасьля не працяглага па часе допыту cупрацоўнікі праваахоўных ворганаў правялі вобшук на кватэры ў Паўла. Па ягоных словах былі канфіскаваныя розныя паперы, якія, ён сам дакладна ня ведае, старыя газэты, кампутарны сыстэмны блёк, а таксама дыскі.

Пасьля Красоўскага накіравалі міліцэйскай машынай у Віцебск, дзе ўручылі на чацьвер а 9:00 позву на допыт у пракуратуру. У якой якасьці, не паведамілі, але прыватна адзначылі, што ён фігуруе, як галоўны падозраны ў справе леташніх віцебскіх выбухаў. За краты Паўла пакуль не пасадзілі.

Нагадаем, што сёлета на Красоўскага ўжо была заведзена крымінальная справа за абразу гонару і годнасьці чыноўніка з Жодзінскага гарвыканкаму, але пасьля была спынена.

Новая крымінальная справа падаецца вялікай правакацыяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)