Віцебскія даішнікі пакідаюць на тратуарах белыя сляды і крывавыя плямы

У Віцебску з’явілася незвычайная разметка на дарогах. Гэта белыя сляды, што ідуць да сярэдзіны праезнай часткі і завяршаюцца чырвонай “крывавай” плямай.

Такім чынам даішнікі вырашылі пазначыць найбольш небяспечныя для пешаходаў месцы на праспектах Люднікава і Чарняхоўскага. Неўзабаве такі ж ланцужок з’явіцца на Маскоўскім праспекце. Ўсяго супрацоўнікі ДАІ налічылі ў горадзе некалькі дзесяткаў небяспечных для пешаходаў месцаў. Хутка да белых слядоў і чырвоных плямак дададуць расцяжкі з надпісамі “Да прыезда “хуткай” засталося пяць крокаў”.

Дзяржаўтаінспекцыя лічыць ідэю крэатыўнай, але з гэтым не згодныя псіхіятры. Спецыялісты адзначаюць, што выявы слядоў і “крыві” на асфальце – гэта сугестыўны загад чалавечай падсвядомасці. Калі такі “дарожны знак” трапіць на вочы чалавеку, які знаходзіцца ў дэпрэсіі, наступствы могуць быць непрадказальнымі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)