Віцебскіх праваабаронцаў абвесцілі ў вышук

На стэндах «Іх шукае міліцыя» віцяблян назвалі «злачынцамі»

Пра тое, што ягоны партрэт з’явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска, піша Віцебская вясна.

Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст: «Першамайскі РАУС г. Віцебска за здзяйсенне злачынства, падугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае» дадзеных асобаў.

Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула.

Праваабаронца напісаў зварот да віцебскага пракурора Андрэя Шклярэўскага, бо лічыць, што ў дачыненні да яго складальнікі аб’явы парушылі прэзумпцыю невінаватасці.

У прыватнасці, Левінава абурыла, што яго публічна назвалі злачынцам, хаця суду, які прызнаў бы яго вінаватым паводле ч.2 арт. 342 КК РБ, не было. Не кажучы ўжо пра тое, што ў абвестцы яго назвалі вінаватым адразу ў некалькіх злачынствах.

Таксама ён звяртае ўвагу пракурора на сваю актыўнасць у праваабарончай дзейнасці і адсутнасць намераў хавацца ад міліцыі.

Так, ён перыядычна звяртаецца ў розныя дзяржаўныя органы па пытаннях абароны правоў беларусаў, і адкрыта паведамляе свае кантакты, не мяняў нумар тэлефона, дасяжны праз Вайбер і іншыя мэсанджары.

Праваабаронца просіць пракурора аднавіць ягонае права на прэзумпцыю невінаватасці, прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія яе парушылі, і праінфармаваць яго пра вынікі.

Праваабаронца Ірына Траццякова звярнулася з падобнай скаргай на парушэнне прэзумпцыі невінаватасці да кіраўніка абласной міліцыі, генерала-маёра Андрэя Любімава. Яе таксама абурыла, што супрацоўнікі Першамайскага РАУС называюць яе «злачынцай» без судовага разбіральніцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Задержана многодетная мать – директор «Столле» в Березовке. Минимум три десятка судов на неделе – по «народной статье»

Конвейер репрессий. Задержанная в Армении беларуска уже на свободе – ее не выдадут Минску. Сестра Марии Колесниковой: «Кормить язвенника баландой — это пытать его и медленно убивать»

Конвейер репрессий. Семену Добкину присудили 6,5 лет строгого режима. Работника Мозырского НПЗ, которого месяц назад показательно жестко задержали, поместили в СИЗО

Конвейер репрессий. Жителя Барановичей задержали за комментарии о милиционерах. Как заключенных наказывают за разговоры с Эдуардом Бабарико

Конвейер репрессий. Знаменитое стихотворение Янки Купалы признали «экстремистским». Четверых жителей Березы приговорили к колонии. Задержали девушку, вернувшуюся после нескольких лет жизни за рубежом

Конвейер репрессий. Сестра Марии Колесниковой: «Мы слышали, что она весит 45 кг». Активистку Елену Тоцкую будут судить за солидарность с политзаключенными