Віцебск: затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці ахвяраў рэпрэсій

Ля Віцебску міліцыянты затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў. Імпрэза праходзіла з ініцыятывы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі на ўзьлеску каля вёскі Паляі.

Тут у 30-50 гады НКУС праводзіла масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсій. На ўшанаваньне сабралася 25 чалавек. Сябры КХП усталявалі мэмарыяльны крыж і пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Міліцыянты, якія назіралі за хадой імпрэзы на чале з маёрам Аляксандрам Ліленкам, кваліфікавалі яе як “несанкцыянаваны мітынг”. Усіх прысутных на аўтобусе, на якім яны прыехалі ў Паляі, міліцыянты змусілі паехаць у міліцыю Віцебскага раёну.

Старэйшы апазыцыянэр Барыс Хамайда узяў адказнасьць за арганізацыю ўшанаваньня на сябе і прапанаваў міліцыянтам адпусьціць астатніх. Міліцыянты не пагадзіліся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)