Политика
Міхал Карневіч, ”Радыё Свабода”

Віцэ-маршалка Сэнату Польшчы ня ўпусьцілі ў Беларусь

Вицэ-маршалак Сэнату Польшчы Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гародню разам з намесьнікам кіраўніка канцылярыі Сэнату Рамуальдам Ланчкоўскім для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Войска Польскага. На памежным пераходзе Брузгі беларускія памежнікі адмовілі Кшыштафу Путру ва ўезьдзе.

Тым жа часам Рамуальду Ланчкоўскаму ўезду не забаранілі. Абодва дэпутаты вярнуліся ў Польшчу.

І Кшыштаф Путра, і Рамуальд Ланчкоўскі зьяўляюцца прадстаўнікамі кіроўнай партыі Польшчы “Права й справядлівасьць”. Плянавалася, што а 18-й гадзіне абодва палітыкі возьмуць удзел ва ўскладаньні кветак на вайсковых могілках у Горадні, дзе пахаваны польскія афіцэры й жаўнеры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)